Юля Сліўко: Калі ўсе будуць страйкаваць, тады і будзе перамога



Агульнанацыянальная забастоўка беларусаў магла б вызваліць ад дыктатуры бяскроўна. Але трэба перамагчы страх і захацець жыць, як жыве цывілізаваная частка свету.  Беларусы замежжа прыкладаюць намаганні для пераканання сваіх калег, сваякоў і сяброў сыйсці ў адпачынкі разам.

Ёсць шмат спосабаў пратрываць месяц-два без працы, кажа старшыня стачкама “Гроднапрамбуд” Юля Сліўко:

– Рабочыя – гэта не ёсць 100% беларускі народ, ёсць яшчэ настаўнікі, прадаўцы ў крамах, дарожнікі, камунальная служба. Ёсць вельмі шмат іншых людзей. Ёсць „іпэшнікі”. Вось калі ўсе будуць страйкаваць, вось тады і будзе наша перамога. А пакуль кожны мяркуе, што ён нічога не рашае, пакуль кожны думае сам пра сябе – нічога не будзе.

Паводле Юлі Сліўко,  людзі павінны зразумець на прыкладзе цывілізаваных краін, што можна працаваць у лепшых умовах, атрымліваць у два разы болей і мець зусім іншую якасць жыцця. Цяпер свет адкрыты і для беларусаў, сведчанняў пра жыццё на Захадзе хапае.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя