З 1 красавіка ў Беларусі вырасце падатак на сабак
Падатак павялічыцца да 55,5 рубля за пароды, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных, і да 11,1 рубля ў іншых выпадках.
Стаўка падатку за валоданне сабакамі ўстанаўліваецца за каляндарны квартал памерам да 55,5 рубля за пароды, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных, і да 11,1 рубля ў іншых выпадках, паведамляе Менская гарадская жыллёвая гаспадарка. Чакаецца, што прынятае рашэнне набудзе моц 1 красавіка.
Цяпер стаўка падатку за валоданне сабакамі складае за каляндарны квартал 46,5 рубля – за пароды сабак, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак і 9,3 рубля – у іншых выпадках.
А вось для менчукоў падатак на сабак будзе меншы, бо мясцовыя саветы дэпутатаў маюць права змяншаць стаўкі гэтага падатку. Вось сталічныя дэпутаты і прынялі рашэнне аб зніжэнні.
Так, за пароды сабак, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных, жыхарам Менска трэба будзе заплаціць 37 рублёў, што да іншых выпадкаў, то — 11,1 рубля.
У пералік патэнцыйна небяспечных сабак уключаныя 40 парод, сярод іх — бультэр’ер, шарпей, рызеншнаўцэр, ратвейлер, нямецкая аўчарка ды іншыя.