З 1 ліпеня адмяняецца ліміт у 22 еўра на пасылкі з замежных інтэрнэт-крам



З 1 ліпеня адмяняецца ліміт у 22 еўра на пасылкі з замежных інтэрнэт-крам, паведамляе Нацыянальны прававы партал.

Цяпер запоўніць электронную дэкларацыю на пасылку прыйдзецца, толькі калі яе агульны кошт, вага або колькасць тавараў перасягнуць ліміты, якія ўстанавіла Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК).

ЕЭК раней павялічыла для фізічных асоб ліміты кошту замежных пасылак, якія не будуць абкладацца мытнымі пошлінамі. Цяпер замест 22 еўра — 1000 еўра. Вага бяспошлінных пасылак таксама ўзрасла з 10 да 31 кілаграма.

Беларускае Радыё Рацыя