З 1 лістапада вырастуць пенсіі



У Беларусі з 1 лістапада вырастуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да памеру БПМ. Нагадаем, з наступнага месяца гэты паказчык вырасце да 197,81 рубля (цяпер – 197,57 рубля).

Акрамя таго, з 1 лістапада павялічацца надбаўкі, падвышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі пераглядаюць раз у квартал, яны змяняюцца разам з бюджэтам пражытковага мінімуму. Звычайныя працоўныя пенсіі па ўзросце таксама вырастуць з 1 лістапада – на 5%. Сярэдняя пенсія ў намінальным выразе, як плануецца, вырасце да 315,74 рубля, паведамілі ў Мінпрацы. „Што тычыцца памеру павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера, то ён будзе залежаць ад індывідуальных параметраў яго стажу працы і велічыні заробку да звароту па пенсію, а таксама налічаных да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат, якія па ўказанай падставе пераразліку не падлягаюць” – растлумачылі ў Мінпрацы.

finance.tut.by