З 1 лютага падаражэлі лекі і медтавары



Ад сёння ва ўсіх аптэчных сетках краіны на 10-20% падвышаюцца кошты на лекі і медыцынскія тавары. Гэта звязана з тым, што з 1-га студзеня ўрад павялічыў стаўкі падатку на ўвоз і продаж медыкаментаў.

Жыхары Пінска распавялі нашаму карэспандэнту, што рост коштаў на лекі заўважылі ўжо пасля навагодніх святаў:

– Анальгетыкі падаражэлі, фактычна ўсе лекі патроху даражэюць і даражэюць.

– Я ведаю, што актывіваваны вугаль вельмі падаражэў.

– Для лячэння цысціту мама выкарыстоўвае пэўныя прэпараты, напрыклад, яны каштавалі 20 рублёў, зараз – 25 – 27. Карвалол падаражэў, валакардзін, нітрагліцэрын.

 Са свайго боку Савет Міністраў запэўнівае, што не дапусціць рэзкага і неабгрунтаванага павелічэння коштаў. Пра такія факты грамадзянаў просяць паведамляць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 024.by