З 1 лютага ў Беларусі істотна даражэюць цыгарэты
З 1 лютага ў Беларусі істотна даражэюць цыгарэты. Пра гэта паведамляюць у Міністэрстве па падатках і зборах. Кошты на некаторыя маркі вырастуць больш чым на 1,6 рубля.
Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Неман», напрыклад, падвышае кошты на Pall Mall Nano Fusion — да 2,15 рублі (зараз — 2,05 рублі). Цыгарэты Rider City, Rider Desert, Rider Air, Rider Street, як паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў, падаражэюць на 1,64 рублі — з 0,86 да 2,5 рублі.
Кампанія „Тытунь-інвест” не будзе падвышаць кошты з 1 лютага. Але ў продажы таксама з’явяцца цыгарэты Winston XS Purple Impulse, якія будуць каштаваць 2,83 рублі.
Прадпрыемства «Беларусьгандль» і імпарцёр цыгарэт „ЭНЭРГА-ОІЛ” таксама падымуць кошты.
Спіс цыгарэт, якія падаражэюць, і максімальныя цэны можна паглядзець на сайце МПЗ.
Нагадаем, у краінах ЕАЭС – Беларусі, Расеі, Казахстане, Кіргізіі і Арменіі – збіраюцца з 2024 года ураўняць акцызы на цыгарэты. Для нашай краіны гэта азначае істотнае падаражэнне
Фота TUT.BY