З 1 лютага ў Беларусі павялічваюцца дзіцячыя дапамогі
На сайце міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікаваныя новыя памеры выплат. Пры нараджэнні першага дзіцяці сям’я атрымае 2 965,5 рублёў, гэта прыкладна на 85 рублёў больш, чым выплачваюць цяпер. Дапамога пры нараджэнні другога і наступнага дзяцей павялічваецца з 4 032 да 4 151 рубля.
Вырастуць і штомесячныя выплаты. Памер дапамогі па дагляду за дзіцяці да трох гадоў з 1 лютага павялічваецца да амаль 540 рублёў (у цяперашні час гэта 495 рублёў).