З 1 снежня падаражэе харчаванне ў садках і школах



У Беларусі падвышаюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі з 1 снежня 2017 года.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 22 лістапада 2017 г. № 879.

Так, павялічваюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне на 10% ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі.

Апошні раз нормы на харчаванне дзяцей падвышаліся вясной бягучага года на 5%. З 15 сакавіка кошт харчавання ў дзіцячых садках у залежнасці ад узросту дзіцяці і яго знаходжання ў гэтай установе склала ў сярэднім ад 41,14 да 77,44 рубля ў месяц; у агульнаадукацыйных школах – ад 1,5 да 5,14 рубля ў суткі.

belapan.com

Фота mamuli.club