З 1 снежня вырастуць пенсіі і цэны на цыгарэты
Павялічаныя пенсіі будуць плаціць з 1 снежня гэтага года. Паколькі ў сярэднім яны будуць падвышаны на 5%, у снежні пенсіянеры атрымаюць прыкладна на 14 рублёў больш, чым у лістападзе.
Фота Reuters
Як паведамляе Мінпрацы, сярэдняя пенсія ў намінальным выражэнні складзе 298,19 рубля. Пры гэтым памер падвышэння пенсій у кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу працы і велічыні заробку да звароту па пенсію.
У папярэдні раз працоўныя пенсіі падвышаліся ў мінулым годзе: перад прэзідэнцкімі выбарамі яны дадалі ў сярэднім ўсё тыя ж 5% (ці крыху больш за 134 тысячы недамінаваных рублёў).
У 2017 годзе, нагадаем, пенсіі абяцаюць павялічыць двойчы – на 5-6% кожны раз. Гэтыя выдаткі ўжо заклалі ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
На 4-10 капеек вырастуць цэны на цыгарэты
У крамах зменяцца цэннікі на некаторыя маркі цыгарэт. Падаражэнне складзе мінімум 4 капейкі, максімум – 10.
Фота: rg.ru
Менш за ўсё падаражэюць цыгарэты Rothmans Nano Blue (пачак будзе каштаваць на 4 капейкі больш).
На 5 капеек вырасце цана на цыгарэты Pall Mall Red, на такую ж суму падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Mevius і Camel, некаторыя віды цыгарэт Winston.
У гэтую ж групу патрапілі Sobranie Compact Gold, Sobranie Compact Blue і Sobranie Golds, а таксама Dunhill, Kent HDi і Kent Nanotek.
На 10 капеек падаражэюць асобныя віды цыгарэт Luckies і Vogue, Sobranie Gold і Sobranie Blue, а таксама некаторыя віды Richmond і Aroma Rich.
Паводле tut.by