З 1 студзеня ў Беларусі падаражэла электрычнасць – у сярэднім на 11%



З 1 студзеня ў Беларусі падаражэла электрычнасць – у сярэднім на 11%. Таксама выраслі тарыфы для абагравання жылля.

Электрычнасць падаражэла для тых, у каго ўсталяваныя газавыя пліты, і для тых, у каго электрычныя – калі ўсю спажытую электраэнергію лічаць па адным тарыфе. Таксама падаражэлі тарыфы на электраэнергію па часе сутак. Для тых кватэр, у якіх усталявана электрапліта, тарыф па двух часавых перыядах з 1 студзеня вырас у сярэднім на 10%.

Вырастуць таксама тарыфы для кватэр з газавымі плітамі па часе сутак па часавых перыядах. Дадатак таксама складзе каля 11%.

З новага года таксама змяніліся поўныя тарыфы на электраэнергію па часе сутак.