З 1 траўня «дармаеды» будуць цалкам аплачваць газ і ацяпленне ў кватэрах



На Партале камунальнай пісьменнасці з’явілася інфармацыя, што з 1 траўня 2021 года не занятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне, якія маюць уласнае жытло, будуць аплачваць газ і ацяпленне па поўным кошце. 

Як удакладняе партал, «дармаеды» могуць пазбегнуць 100-працэнтнай аплаты, калі яны знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Цяжар становішча будзе вызначаць спецыяльная камісія.

Са студзеня 2019 года «дармаеды» цалкам аплачваюць гарачае водазабеспячэнне, а цалкам аплачваць газ і ацяпленне павінны былі з 1 кастрычніка 2019 года, але пасля ўвядзенне поўнай аплаты перанеслі.

Беларускае Радыё Рацыя