З дабрачынных рахункаў на барацьбу з COVID-19 пералічана 5 млн рублёў



З дабрачынных рахункаў Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання на барацьбу з COVID-19 пералічана 5 млн рублёў, паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Між іншым з 25 сакавіка па 4 мая пералічана УП «Белмедтэхніка» звыш 4.мільёны рублёў. З іх палова накіраваныя на закупку 3 млн медыцынскіх масак. 500 тыс. масак атрымалі медыкі Менска, па 300 тыс. – Менскай і Віцебскай абласцей, па 200 тыс. – Гарадзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Берасцейскай, 300 тыс. масак размеркавана паміж 17 рэспубліканскімі навукова-практычнымі цэнтрамі, астатнія знаходзяцца ў рэзерве.

Арганізацыі і фізічныя асобы могуць пералічваць на рахункі грошы, якія накіроўваюцца на правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

«Мы вітаем падтрымку грамадства і зможам выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу ў мэтах закупкі абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым», – заяўляла прэс-служба міністэрства.

Згодна са звесткамі Міністэрства аховы здароўя, на 5 мая ў Беларусі пацверджана 18.350 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 107 чалавек памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя