З кітайскага Сямыня адправіўся першы цягнік у Менск
Сёння з горада Сямынь на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Кітая адправіўся першы цягнік у Менск, піша Global Times.
Цягнік China-Europe Railway Express перавозіць 50 кантэйнераў з офіснымі таварамі, абуткам, кухонным начыннем і іншымі таварамі агульным коштам больш за 3 мільёны долараў. Ён пройдзе праз перавал Алатау і прыбудзе ў Менск пасля 16-дзённага падарожжа 10 540 кіламетраў.
Раней грузы з Сямыня ў Беларусь дастаўляліся морам, а потым аўтатранспартам, што займала шмат часу. Чыгунка скарачае час у дарозе прыкладна на 25 дзён.
Па паведамленнях СМІ, у будучыні гэтыя цягнікі могуць таксама дастаўляць некаторыя сельскагаспадарчыя тавары з Менска назад у Кітай.
Мытныя даныя паказваюць, што за першыя 10 месяцаў гэтага года тавараабарот паміж Кітаем і Беларуссю вырас на 27,9 працэнта.