З лютага ў Беларусі падаражаюць цыгарэты



З 1 лютага ў Беларусі падаражаюць некаторыя маркі цыгарэт. Новыя цэны на тытунёвыя вырабы апублікавала Міністэрства па падатках і зборах. Цэны падымуцца на 100-2000 рублёў.

index

На 100 рублёў подоражаюць цыгарэты марак «Кронан», «Кронан 7», «Фэст», «Фэст 7», «Фэст Compact», «Фэст Compact 7», Credo, Minsk city, Minsk capital, NZ Black Compact, NZ Gold Compact .

На 200 рублёў стануць даражэй «Магнат», «Магнат 7», «Мінск», «Мінск 7″, „Мінск Superslims”, „Мінск 5 Superslims», «Прэм’ер», «Прэм’ер 7», NZ Black, NZ Gold і інш .

На 300-400 рублёў падаражаюць цыгарэты маркі «Карона». Плюс 800 рублёў у цыгарэт марак More і Magna. Дададуць да кошту 1000 рублёў цыгарэты Pall Mall (Blue, Red, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Blue, Superslims White), Kent (HD Navy Blue, Silver, White, HDs Blue, Nanotek Blue, Nanotek Silver, Nanotek White, Kent iSWITCH ), Luckies (Red, Silver, Blue, Click & Roll), Glamour, Winston, Mild Seven і інш.

Больш за ўсё, на 5000 рублёў, падаражаюць Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail. Пачак гэтых цыгарэт будзе каштаваць 65 тысяч рублёў. Davidoff дадасць у цане 1500 да 29 500 рублёў за пачак, а цыгарэты серыі Richmond (Cherry, Premium 4, Superslim air 4, Superslim Cherry, Coffee Superslim) можна будзе набыць за 37 000-39 000 рублёў (падаражанне на 2000 рублёў). Кошт Richmond Royal павялічыцца на 1000 да 22 000 рублёў.

Нагадаем, беларускія тытунёвыя кампаніі могуць кожны месяц ўсталёўваць новыя максімальныя кошты на сваю прадукцыю.

Паведамляе gomel.today