З менскага ПВТ сышоў апошні “аднарог”
Амерыканская WorkFusion выйшла з менскага Парку высокіх тэхналогій і ліквідуе кампанію ў Беларусі — “Воркф’южн Сістэмс”. Асноўны офіс распрацоўкі кампаніі функцыянаваў у Менску з 2015 году. На 2021 год у Беларусі працавала 130 спецыялістаў, гэта быў самы шматлікі офіс кампаніі.
Гэта апошняя кампанія-аднарог, якая пакінула Беларусь услед за PandaDoc, Flo і Wargaming. Адзначым, што кампанія-аднарог – гэта прыватныя фірмы, якія ацэньваюцца ў 1 мільярд даляраў і вышэй.
Беларускае Радыё Рацыя