З пачатку года беларусы атрымалі па чэках Tax Free больш за 2 мільёны еўра



У студзені-жніўні гэтага года беларусы атрымалі ў Тэхнабанку па чэках Tax Free Global Blue па сістэме 2 мільёны 96 тысяч еўра, піша TUT.BY.

У Тэхнабанку можна вярнуць ПДВ па чэках Tax Free праз некалькі сістэм, але больш за ўсё выплат прыпадае на Global Blue.

Нагадаем, беларусы ў мінулым годзе атрымалі па чэках Tax Free праз Тэхнабанк 3 мільёны 71,9 тысяч еўра, у 2015 годзе — 4 мільёны еўра, 2014-м годзе — 5 мільёнаў еўра, а ў 2013-м — «крыху больш чым на 5 мільёнаў еўра».