З пачатку году ў перавозчыкаў канфіскавана больш за 100 маршрутак
15 гадоў таму
Транспартная інспекцыя Мінтрансу за 10 месяцаў 2023 году правяла «каля 820 кантрольных закупак».
-
Фота: t.me/mintransbelarus
Па выніках выявілі больш за тысячу парушэнняў і канфіскавала 185 аўтамабіляў. «Выяўлена 1234 парушэнні, канфіскавана 185 аўтамабіляў — распавялі ў Мінтрансе. У ведамстве адзначаюць, што праверкі праводзяць цяпер рэгулярна «з мэтай гарантаваньня бясьпекі пасажырскіх перавозак»,
Як раней расказалі ў Мінтрансе, падчас рэйдаў інспектары правяраюць у маршрутчыкаў наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху і дакументаў, якія дазваляюць ажыццяўляць паслугі перавозкі пасажыраў.
Беларускае Радыё Рацыя
