З першага студзеня павялічаны пенсійны ўзрост



Цяпер мужчыны маюць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны – у 58. Узрост выхаду на пенсію падвышаны на паўгода ў параўнанні з 2021 годам. Гэта апошняе падвышэнне пенсійнага ўзросту ў рамках рэформы, распачатай у 2017 годзе. Ён падвышаўся на шэсць месяцаў кожныя паўгода. Пакуль далейшага падвышэння пенсійнага ўзросту не плануецца.

Адначасна павялічаны мінімальны страхавы стаж для атрымання пенсіі. Грамадзяне Беларусі для атрымання пенсіі павінны плаціць складкі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва не менш за 18,5 гадоў. Мінімальны страхавы стаж будзе надалей падвышацца, пакуль не дасягне 20-ці гадоў у 2025 годзе.