З прамысловых гігантаў звольнілі амаль 10 тысяч чалавек
З прычыны крызісу буйныя беларускія прадпрыемствы масава скарачаюць работнікаў. «Наша Ніва» параўнала колькасць работнікаў па стане на першы квартал гэтага года з леташняй сітуацыяй. Ад найбольшай колькасці работнікаў пазбавіўся Менскі трактарны завод — мінус 1 тысяча 319 чалавек, або кожны трынаццаты работнік. Таксама ў лідарах па скарачэннях бабруйская “Белшына” і наваполацкі “Нафтан”, дзе скарацілі кожнага дзявятага і кожнага дванаццатага адпаведна.
Вялізныя скарачэнні назіраліся ў будаўнічай галіне. Агулам з 29-ці прадпрыемстваў звольнілі больш за 9,5 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота salihorsk.info
