З-за няспраўнасці на „Гродна Азоце” спынены дзве вытворчыя лініі
18 гадоў таму
Гаворка ідзе пра аддзяленне сінтэзу і ўстаноўцы Monsanto цэха аміяк-4. Прычыны няспраўнасці высвятляюцца. Прадпрыемства зазначае, што „тэхналагічны газ, які ўтвараецца…, скідваецца на факельную ўстаноўку”, і спальваецца, каб утылізаваць гаручыя рэчывы тэхналагічнага газу. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма, запэўнілі на прадпрыемстве.
-
© Photo : ААТ „Гродно Азот”
Апошняе надзвычайнае здарэнне, пра якое паведамляў „Гродна Азот”, адбылося 19 красавіка, калі ў абласным цэнтры адбылося кароткачасовае парушэнне электразабеспячэння. Была спынена вытворчасць капралактаму, карбаміду, метанолу і Акікас ААТ „Гродна Азот”.
Беларускае Радыё Рацыя
