З-за сітуацыі ў Беларусі транзіт грузаў Кітай-ЕЗ можа пераарыентавацца на Украіну
У сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі транзіт грузаў па напрамку Кітай-Еўразвяз можа пераарыентавацца на Украіну. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра замежных спраў Украіны Васіль Боднар, выступаючы 7 ліпеня на сесіі па транспарце, інфраструктуры і лагістыцы ў межах форуму „Украіна 30: міжнародная палітыка”.
Намеснік міністра замежных спраў нагадаў пра праграму міжнароднага супрацоўніцтва паміж ЕЗ і краінамі-партнёрамі па арганізацыі транспартнага калідора Еўропа-Каўказ-Азія (ТРАСЕКА).
„Гэта праект, па якім мы працуем і з Еўрапейскім звязам, і з краінамі Паўднёвага Каўказа, і гэта напрамак на Кітай. Гэта рэальная альтэрнатыва, дастаткова канкурэнтная”, — сказаў Боднар.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: apostrohpe.ua