За год колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 14,8 тысячы чалавек



 У эканоміцы Беларусі ў ліпені 2018 года было занята 4 млн 332,7 тыс. чалавек, вынікае са звестак Белстата.

Для параўнання, у ліпені 2017 года ў эканоміцы было занята 4 млн 347,5 тыс. Такім чынам за год колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 14,8 тыс. чалавек.

На канец ліпеня 2018 года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 16,6 тыс. чалавек, што на 46,9% (амаль удвая) менш, чым на 1 жніўня 2017 года (31,2 тыс. чалавек). Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпеня 2018 года склаў 0,4% ад колькасці працоўнай сілы і ў параўнанні з 1 жніўня 2017 года знізіўся на 0,3 працэнтнага пункта.