За год колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 17,1 тыс. чалавек
Паводле звестак Белстата, у эканоміцы Беларусі ў жніўні 2020 года было занята 4 млн 317 тыс. чалавек.
У мінулым годзе, у жніўні 2019-га, у эканоміцы было занята 4 млн 334,1 тыс. Такім чынам, за год колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 17,1 тыс. чалавек.
Паводле звестак Белстата, у жніўні 2020 года звольненыя 83.823 работнікі, прынятыя на працу — 78.634. Суадносіны прынятых і звольненых — 93,8%. Найбольшая колькасць звольненых у сферы адукацыі — 17.056 (суадносіны 84,8%), далей ідуць прамысловасць — 16.419 чалавек (суадносіны — 88,8%), гандаль — 11.477 (98,4%), ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 6.834 чалавекі (171%), будаўніцтва — 5.753 (97,7%), транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — 3.183 (84,9%).
Эксперты звязваюць зніжэнне занятых у эканоміцы з дэмаграфічнай сітуацыяй, а таксама з адтокам працоўнай сілы за мяжу.
belapan.by