За год колькасць занятых у эканоміцы знізілася на 4,3 тысяч
У эканоміцы Беларусі ў чэрвені 2019 года было занята 4 млн 323,8 тыс. чалавек, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У параўнанні з чэрвенем 2018 года іх колькасць знізілася на 4,3 тыс.
Паводле дадзеных Белстата, занятасць насельніцтва (адносіны колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15—74 гадоў) у другім квартале 2019 года была на ўзроўні 67,4%. Узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) склаў 4,4% колькасці працоўнай сілы.
Як паведамляе Мінпрацы, узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 чэрвеня 2019 года склаў 0,3% колькасці працоўнай сілы (на 1 чэрвеня 2018 году — 0,5%).
Фота TUT.BY