За год з буйных прадпрыемстваў звольнена 17 тыс чалавек



За год 30 буйных беларускіх працадаўцаў звольнілі больш за 17 тысяч асобаў. Пра гэта сведчыць справаздача аб дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў за другі квартал бягучага году, які апублікавала Міністэрства фінансаў.

Самыя масавыя звальненні адбыліся ў машына-будаўнічай галіне – на заводах МАЗ, МТЗ, БелАЗ і Гомсельмаш. Таксама шмат людзей было звольнена на буйных прадпрыемствах калійнай, нафта-хімічнай і будаўнічай галіны. На думку экспертаў, наймальнікі прымушаныя скарачаць кадры з-за дрэннай сітуацыі на вонкавых рынках. Як правіла, беларуская прадукцыя не знаходзіць збыту ў Расеі, таму заводы скарачаюць аб’ёмы вытворчасці. Гэта вядзе да пераходу на няпоўны рабочы тыдзень працы або скарачэнняў супрацоўнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kprf102.ru