За хабар затрыманы топ-менеджэры МТЗ і БелАЗа
11 лістапада тэлеграм-канал МУС паведаміў пра затрыманне мэнэджараў МТЗ і БеЛАЗу, агулам 7 чалавек. Іх падазраюць у хабарніцтве ў асабліва буйным памеры.

Cярод затрыманых на МТЗ — два намеснікі дырэктара і галоўны тэхнолаг. «Іх затрымалі на працы, пасля нарады ў дырэктара», – распавядаюць на заводзе. Яшчэ аднаго топ мэнэджэра потым адпусцілі.
Як піша Міністэрства ўнутраных спраў, службовых асобаў заводаў узялі за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Хабары перадаваліся ў выглядзе наяўных грошай і нерухомасці для таго, каб тэндэр на пастаўку дарагога абсталявання выйграў патрэбны бок і своечасова атрымаў аплату. Маскіравалася ўсё пад фіктыўныя дамовы пазыкі і куплі-продажу нерухомасці. У фігурантаў справы канфіскавалі 100 тысяч даляраў. Рабочыя МТЗ гавораць, што затрыманым прыпісваюць, што пры закупцы абсталявання лабіравалі інтарэсы замежнай кампаніі, рабілі заданне на закупку пад пэўныя характарыстыкі.
