За ліпень прафіцыт рэспубліканскага бюджэту вырас на 500 млн рублёў
За студзень—ліпень 2018 года рэспубліканскі бюджэт сфармаваны з прафіцытам у 3,2 млрд рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Па выніках шасці месяцаў прафіцыт бюджэту складаў 2,7 млрд рублёў. Такім чынам, за ліпень яго памер вырас на 500 млн рублёў.
Паводле дадзеных Мінфіна, даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 13,8 млрд рублёў, або 66% (тут і далей — удакладненага гадавога плана).
Паступленне ПДК склала 6,4 млрд рублёў, або 63,2%. Падатку на прыбытак паступіла 2,0 млрд рублёў, або 61,9%. Акцызы паступілі ў суме 1,5 млрд рублёў, або 61%. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 3,1 млрд рублёў, або 81,7%.
Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 7,9 млрд рублёў, або 58,5% зацверджанага гадавога плана, Фонд універсальнага абслугоўвання — 30,9 млн рублёў, або 80,3%, Фонд грамадзянскай авіяцыі — 22,9 млн рублёў, або 110,6%, Фонд дэпартамента выканання пакаранняў — 0,5 млн рублёў, або 41,7%. Па стане на 1 жніўня 2018 года запазычанасць падатках і зборах склала 215,9 млн рублёў.
Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 10,6 млрд рублёў, або 51,8% удакладненага гадавога плана. На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана 4,4 рублёў (43,2%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 2,6 млрд рублёў (61,7%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — 8,0 млрд рублёў (56,1%).
Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 7,5 млрд рублёў (55,9%), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання — 8,8 млн рублёў (22,9%), Фонду грамадзянскай авіяцыі — 12,6 млн рублёў (60,9%), Фонду дэпартамента выканання пакаранняў — 0,2 млн рублёў (16,7%).
Бюджэт сектара дзяржаўнага кіравання (уключае рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, ФСАН, пазабюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання Мінсувязі, пазабюджэтны фонд грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтны фонд ДВП) за студзень—ліпень 2018 года склаўся з прафіцытам у суме 4,6 рублёў.
Прафіцыт бюджэту накіроўваецца беларускімі ўладамі на пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу краіны.
Фота Sputnik Беларусь