За месяц бульба падаражэла на 45%



Бульба ў Беларусі б’е ўсе рэкорды па росце коштаў. За чэрвень караняплод падаражэў ажно на 45%. Пра гэта паведамляе «Комсомольская правда в Белоруссии».

У тройку паслугаў, цэны на якія выраслі найхутчэй, уваходзяць паслугі дзіцячых садкоў, міжнародных чыгуначных перавозак і санаторна-аздараўляльныя паслугі.

Разам з тым тэмпы росту цэнаў на мяса запаволіліся. Свініна падаражэла на 4% супраць травеньскіх 14-ці. Паказчык інфляцыі за 6 месяцаў гэтага году перавысіў 10%. Гэта больш за прагноз Міністэрства эканомікі, якое спадзяецца, што за год цэны вырастуць не больш чым на 16-17%.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота agro-new.ru