За месяц складскія запасы выраслі больш чым на паўтрыльёна рублёў



За красавік 2016 года запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці выраслі на 508,6 млрд. рублёў і на 1 траўня склалі 36,8 трлн. рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

За люты 2016 года запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці выраслі на 1,1 трлн. рублёў да 36,8 трлн. рублёў, за сакавік – знізіліся на 436,6 млрд. рублёў.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў студзені—красавіку 2016 года склалі 69,8% супраць 84,6% у студзені-красавіку 2015 года.

Найбольш высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі назіраецца ў вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (у 2,7 разу перавышае аб’ём вытворчасці за студзень—красавік 2016 года), тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (у 2,6 разу), машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (у 2,2 разу).

На 1 траўня найбольшы ўзровень складскіх запасаў быў на прадпрыемствах Менска (109,3% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці), Менскай вобласці (104,7%), Магілёўскай (77,7%), Берасцейскай (68,4%), Гарадзенскай (71,6%) абласцей.

Найменшы ўзровень складскіх запасаў традыцыйна зафіксаваны ў Віцебскай (37,7%) і Гомельскай (34%) абласцях, дзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчыя заводы.

У горназдабываючай прамысловасці суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 20,2% (на 1 траўня 2015 года — 18,3%), у апрацоўчай — 85,4% (101,2%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 56,2% (76,6%), дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіне, выдавецкай дзейнасці — 126% (144,9%).

У металургічнай вытворчасці гэты паказчык на 1 траўня склаў 53,1% (50,4%), у вытворчасці электраабсталявання — 97,1% (153%), вытворчасці гумовых і іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 110,4% (140,1%), фармацэўтычнай прамысловасці — 183,3% (131,9%).

belapan.by