За мяжой беларусы будуць разлічвацца па курсе 14 тысяч рублёў за даляр
Па картках беларускіх банкаў за мяжой беларусы будуць разлічвацца па курсе 14 тысяч рублёў за даляр.
Таксама ад 19 снежня ўводзіцца суткавы ліміт у 1,8 мільёнаў рублёў, якія можна выдаткаваць з карткі. Пасля ўвядзення камісіі па пакупку валюты ў 30 % банкі ўвялі дадатковыя абмежаванні на аплату банкаўскімі карткамі.
У сацыяльных сетках з’явіліся паведамленні ад беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой, што з картак немагчыма зняць грошы.
Пры аплаце тавараў і паслуг карткамі, эмітаванымі беларускімі банкамі, рублі будуць пераводзіцца ў даляры па міжнародным курсе абмену, і пасля – ў мясцовую валюту.
Акрамя таго, пры аплаце карткамі будзе дадавацца 30-працэнтная камісія, уведзеная сёння кіраўніцтвам Нацбанку і ўрадам Беларусі.