За паўгода Беларусь экспартавала ў Еўразвяз мэблі больш чым на 97 мільёнаў еўра
16 гадоў таму
За паўгода экспартавала ў Еўразвяз мэблі больш чым на 97 мільёнаў еўра, паведамляе DW.

Вытворчасць мэблі не трапіла пад санкцыі ЕЗ — у адрозненне ад дрэваапрацоўчай галіны. У выніку, як піша Der Spiegel, мэбля стала адным з самых важных непадсанкцыйных беларускіх тавараў, якія пастаўляюцца ў Еўропу. Асноўныя пастаўкі беларускай мэблі прыпадаюць на Польшчу і Германію. За імі ідуць Нідэрланды, Літва, Румынія, Эстонія, Латвія і Францыя.
Акрамя мэблі Беларусь павялічыла імпарт цэлюлозы ў восем разоў, а паперы — у 1,3 раза. Нямецкія журналісты не змаглі высветліць, якія менавіта еўрапейскія кампаніі працягваюць закупляць беларускую мэблю.
