За паўгода ў Менску зачынілася ўтрая больш замежных кампаній, чым адкрылася
За першыя шэсць месяцаў гэтага года ў Менску зачынілася 34 прадстаўніцтвы замежных кампаній і арганізацый, а адкрылася толькі 11, піша Office Life.
Сярод зачыненых кампаній больш за ўсё расейскіх. Прычына простая: частка з іх — гэта даччыныя структуры заходніх канцэрнаў, якія ці спыняюць, ці ўжо спынілі працу ў рэгіёне.
Зачынілі офісы пяць латвійскіх кампаній, тры швейцарскія, тры шведскія і тры нямецкія. Ёсць таксама кампаніі з Кыргызстана і ААЭ. Есці і тры кампаніі з Заходняй Еўропы. Дзве з іх (швейцарская HAB Invest і літоўская Basmedа) займаюцца дастаўкамі медычнага абсталявання і медыкаментаў.
Сітуацыя за МКАДам падобная. У першым паўгоддзі зачынілася больш замежных кампаній, чым адкрылася.
Беларускае Радыё Рацыя