За правоз свініны праз мяжу – штраф да 20 базавых адзінак



На мяжы Рэспублікі Беларусь з Украінай супрацоўнікі ветэрынарнага нагляду нагадваюць пра забарону на ўвоз свініны і вырабаў з яе.

im22go

Памежная станцыя Хаціслаў (Беларусь)

Па якой прычыне чарговы раз уведзена забарона на ўвоз, якія наступствы будуць для тых хто парушыць забарону, – тлумачыць прадстаўніца ветслужбы памежнага пункту ў Хаціславе:

– Вязеце свініну ў любым выглядзе – сырую, гатаваную, вэнджаную – здымаем з цягніка, апдраўляем назад. За свініну штрафуем, штраф у нас да 20 базавых адзінак. Ва Украіне пайшла афрыканская чума свіней у чатырох абласцях, не дай Бог, завязеце сюды з сырым салам! Таму штрафуем. 

Пасля гісторыі з “афрыканскай чумой” у Беларусі, калі выразаліся цэлыя пагалоўі ў фермерскіх гаспадарках, кошты на яе ў нашай краіне падняліся.  im11go

Украінскае Забалацце, дзе і знаходзіцца вялікі імправізаваны рынак, куды берасцейцы едуць па ежу, вопратку, будматэрыялы. 

Насельніцтва памежных тэрыторый актыўней стала ўвозіць свініну і вырабы ў Беларусь з Польшчы, альбо Украіны.

Дзяржава сваім парадкам пачала ўводзіць забароны на ўвоз мяса прыватнымі асобамі, спасылаючыся на выпадкі “чумы” ў суседніх краінах. Аднак на фірмы ці карпарацыі гэтая забарона часта не распаўсюджвалася.

Беларускае Радыё Рацыя