За рысай беднасці ў Беларусі знаходзіцца 3,9% насельніцтва 



Белстат апублікаваў дадзеныя адносна колькасці людзей, якія апынуліся за рысай беднасці. У прыблізна 359 тысячаў маламаёмасных жыхароў Беларусі наяўныя рэсурсы былі ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму.

Цяпер гэты бюджэт у сярэднім на душу насельніцтва складае 352,13 рубля ў месяц, нагадвае Zerkalo.

Больш за ўсё за рысай беднасці (у працэнтных суадносінах) у Магілёўскай вобласці — 5,9% ад колькасці насельніцтва, а менш за ўсё — у Менску (1,2%). Для параўнання: у Берасцейскай вобласці гэты паказчык складае 5,5%, у Гомельскай — 5,4%, у Віцебскай — 5,1%, у Гарадзенскай — 3%, а ў Менскай — 2,8%.