Забарона на разлік у валюце негатыўна адбілася на турызме
Забарона на валюту ў разліках негатыўна адбілася на турыстычным бізнесе Беларусі.
Пра гэта журналістам у Менску заявіў нядаўна прызначаны намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны. Ён падкрэсліў, што дакумент пра забарону прымаўся без кансультацый з Мінспорту:
– Адпаведна ён паўплываў негатыўна, тут іншага адказу быць не можа, мы крокі здзейснілі ў гэтым накірунку і ўжо папрацавалі. Праўда, ужо са спазненнем, бо такія дакументы павінны прымацца па ўзгадненні з зацікаўленымі бакамі – Міністэрства спорту і турызму кроўна ў гэтым зацікаўлена. Такія дакументы ў абыход абмеркавання і ўзгаднення шкодзяць.
Цяпер, пасля патрабаванняў Мінспорту, валюту пачалі прымаць у разліках за турпаслугі.
Беларускае Радыё Рацыя