Захад гатовы даць 10 мільярдаў даляраў Беларусі



Поўны аб’ём міжнароднага фінансавання — з улікам Плана Еўразвязу, стабілізацыйнай праграмы МВФ, дапамогі ад Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў — складзе каля дзесяці мільярдаў даляраў на першыя тры гады ў выпадку рэформаў у дэмакратычнай Беларусі.

У прыватнасці асноўныя палажэнні плана ўключаюць:

— інвестыцыйны пакет на 3,6 мільярда даляраў;

— доля грантаў (якія не падлягаюць вяртанню) ацэньваецца ў 500 мільёнаў даляраў;

— правядзенне інвестыцыйнага форуму Беларусь — ЕС Высокага ўзроўню пад магчымасці новай Беларусі;

— правядзенне сустрэчы донараў высокага ўзроўню ЕС для вылучэння грантаў для эканамічнай трансфармацыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя