Заходнія інвестыцыі на Гарадзеншчыне зменшыліся на 20%



Амаль на 20% зменшыліся сёлета заходнія інвестыцыі ў эканоміку Гарадзенскай вобласці. У даляравым эквіваленце сума перакрочыла бар’ер у 10 мільёнаў.

Нягледзячы на тое, што інвестары больш чым з 40 краін свету ажыццяўляюць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Гарадзенскай вобласцю, агульная сума інвестыцый не перавысіла 40 мільёнаў даляраў, што па словах эканаміста Яраслава Раманчука, з’яўляецца сведчаннем неэфектыўнай знейшнеэканамічнай палітыкі кіраўніцтва рэгіёна, якое не можа дзейнічаць самастойна і цалкам падпарадкавана Менску:

– Я бачу Гарадзеншчыну як адзін з самых буйных і прасунутых рэгіёнаў Беларусі. Нават спадар Лукашэнка гэта прызнаў. Трэба каб Гарадзеншчыну “не даілі”, а каб яна была партнёрам Менску. Гэтага партнёрства няма. Сёння гэтыя стасункі больш падобныя на адносіны слугі і гаспадара.

Арганізацыі Гарадзенскай вобласці не толькі атрымліваюць заходнія інвестыцыі, але і самыя інвестуюць. Але выключна ва ўсходнім накірунку.

Беларускае Радыё Рацыя