Заключаныя пад варту два кіраўнікі ААТ „ДарОрс”



Паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынстваў карупцыйнай скіраванасці затрыманыя два кіраўнікі ААТ „ДарОрс” — дырэктар і галоўны інжынер, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле яе слоў, абодва падазраюцца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК). Крымінальную справу расследуе ўпраўленне СК па Менску.

Як паведаміла Ганчарова, у дачыненні да абодвух кіраўнікоў абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

„ДарОрс” — гандлёва-вытворчая кампанія, якая займаецца арганізацыяй грамадскага харчавання, гандлем спажывецкімі таварамі, вырошчваннем і продажам кветак, вытворчасцю пладовых вінаў.

БелаПАН