Закрылася адна з самых вядомых у свеце фабрык елачных цацак
Праз пандэмію закрылася адна з самых вядомых у свеце фабрык елачных цацак. Фабрыка Sopel прадавала цацкі па ўсім свеце, але пандэмія COVID-19 падвяла рысу пад яе працай. Завод вымушаны сказаць кліентам, што спыніў вытворчасць. І менавіта крызіс стаў гэтаму прычынай, піша Gazeta Wyborcza.
Фабрыка Sopel працавала ў польскім горадзе Быдгашч з 1979 года, яна працягвала сямейным традыцыі 1930-х гадоў. З прычыны «сезоннасці» тавараў, якія яна выпускала, бум продажаў штогод адбываўся ў лістападзе і снежні, пад Каляды. На фабрыку ладзілі экскурсіі. Паспяховая кампанія з трыма філіяламі па вытворчасці шкляных шароў у свае лепшыя часы адпраўляла на экспарт каля 95% прадукцыі. Цацкі карысталіся вялікім попытам у ЗША, Аўстраліі, краінах Скандынавіі, Вялікай Брытаніі. Злучаныя Штаты былі пры гэтым асноўным пакупніком, набываючы штогод амаль два мільёны шкляных упрыгожанняў для ялінак і некалькі сотняў тысяч вялікіх калекцыйных цацак. Але пандэмія каронавірусу прывяла бізнес да поўнага згортвання.
Беларускае Радыё Рацыя