Закрылася берасцейская крама нацыянальных сувеніраў “Князь Вітаўт”
Берасцейская крама нацыянальных сувеніраў “Князь Вітаўт” абвясціла пра закрыццё. Крама працавала ад 1 траўня 2017 года, закрылася – 28 лютага 2021.
Як паведамляюць яе ўласнікі, гэта звязана з ціскам сілавых і кантрольных органаў. У заключны дзень працы крама анансавала акцыі і распродаж тавару. 11 лютага прайшоў другі суд у справе крамы. Па выніках праверкі, праведзенай Аддзелам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, краме налічылі штрафаў за парушэнні амаль на 80 тысяч рублёў. Пасля аспрэчванняў сума скарацілася да 23 тысяч. Да судоў крама некалькі разоў зачынялася праз ператрусы і візіты сілавікоў з рознымі мэтамі.
Уладальнік крамы Алег Чапараў назваў выяўленыя дзяржаўнымі органамі парушэнні зусім нязначнымі, на якія звычайна ніхто не звяртае ўвагі, бо з-за іх ніхто і не церпіць.
Беларускае Радыё Рацыя