Залатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць скарачацца
За верасень яны знізіліся на 285 мільёнаў даляраў і цяпер складаюць каля 6 мільярдаў даляраў.
Пры гэтым афіцыйная статыстыка паказвае, што беларуская эканоміка працуе з прафіцытам. Такія вынікі ніяк не звязаныя з ростам ці поспехам беларускай эканамічнай мадэлі, – кажа беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў:
– Калі ўзяць паўгода. То мы ведаем, што выдаткі, якія былі запланаваныя на першае паўгоддзе, яны выкананы па рэспубканскаму бюджэту працэнтаў на 42, а па кансалідаванаму яны выкананы недзе на 45-46%. То бок у нас атрымаўся ў гэтым годзе нібыта добры бюджэт года, і прафіцыт невялікі ёсць, толькі з-за таго, што многае, што было запланавана, не фінасавалі. Таму ў нас кепскія справы цяпер, а ў наступным годзе будуць яшчэ больш горшымі.
Сёлета золата-валютныя рэзервы Беларусі знізіліся амальна 650 мільёнаў даляраў. На сёння агульная запазычанасць Беларусі па знешніх даўгах складае амаль 30 мільярдаў даляраў і перавышае 55% валавога ўнутранага прадукта.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя