Залаты запас Нацбанка Беларусі скарачаецца
Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі па выніках першага паўгоддзя 2015 года скараціўся на 0,1 тоны і на 1 ліпеня склаў 36,4 тоны. Аб гэтым сведчаць даныя галоўнага банка краіны.
У 2014 годзе залаты запас Нацбанка Беларусі вырас на 1,5 тоны і на 1 студзеня 2015 года складаў 36,5 тоны.
Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі вылічаецца ў тонах і ўключае золата (пераважная доля), а таксама серабро, плаціну і паладый.
За 2013 год залаты запас вырас на 1,7 тоны. За 2012 год залаты запас вырас у эквіваленце на 1,6 тоны.