Замест паліклінікі ў Зэльве будзе электрадом



Раённую паліклініку ў Зэльве будавалі каля 30 гадоў, так і не завяршылі будаўніцтва. Нават дэпутат Валянцін Семяняка абяцаў дапамагчы яе дабудаваць, але і ён толькі абяцаў.

І вось цяпер абласное і раённае начальства вырашыла, што на паліклініку грошай няма, ды і навошта зэльвенцам тая паліклініка, таму на месцы доўгабуду з’явіцца электрадом. Рэканструкцыя будынку будзе каштаваць 11,5 млн. рублёў. У ім размесціцца 64 кватэры: аднапакаёвыя, двухпакаёвыя і трохпакаёвыя. 15 з іх будуць прызначаны для сацыяльнага карыстання, а астатнія – для арэнднага.

Беларускае Радыё Рацыя