„Замежнафта” і „Сургутнафтагаз” не змаглі прадаць нафту
У панядзелак, 14 сакавіка, расейская кампанія „Замежнафта” выставіла на продаж шэсць партый нафты Urals, але ўсе патэнцыйныя пакупнікі адмовіліся рэгістравацца ў тэндары.

Як паведамляе АФН са спасылкай на Bloomberg, тэндар на расейскую Urals уключаў у сябе 600 тыс. тон сырой нафты з адгрузкай у II квартале гэтага года. Але ён праваліўся, бо на расейскую сыравіну не знайшлося пакупнікоў.
Раней іншая расейская кампанія — „Сургутнафтагаз” — таксама не змагла рэалізаваць сырую нафту. Праблемы з продажам нафты ўзніклі і ў галіновага гіганта — кампаніі „Раснафта”.
