Замежныя інвестары ў 2018 годзе ўклалі ў эканоміку Беларусі $10,8 млрд
За 2018 год замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) склалі 10,8 млрд даляраў ЗША, вынікае з дадзеных Белстата.
У 2017 годзе гэты паказчык быў роўны 9,7 млрд даляраў. Такім чынам, за год рост інвестыцый склаў 1,1 млрд даляраў.
У 2018 годзе асноўнымі інвестарамі былі суб’екты гаспадарання Расеі (38,3% усіх інвестыцый), Вялікабрытаніі (25,7%) і Кіпра (7,8%).
Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 8,5 млрд даляраў ЗША (у 2017-м — 7,6 млрд), або 78,7% усіх замежных інвестыцый.
За 2018 год беларускія арганізацыі (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвестыцый на 6,1 млрд даляраў ЗША (на 0,6 млрд больш, чым у 2017 годзе). Сродкі ўкладваліся ў асноўным у Расеі (68,2% усіх накіраваных інвестыцый), ва Украіне (16,5%) і ў Вялікабрытаніі (6,7%). На долю прамых інвестыцый прыйшлося 93,5% усіх накіраваных за мяжу інвестыцый.
Максімальны паказчык замежных інвестыцый за апошнія 12 гадоў быў дасягнуты ў 2011 годзе — 18,9 млрд даляраў, у тым ліку прамых — 13,3 млрд; мінімальны — у 2006 годзе (482,5 млн). У 2012-м было інвеставана 14,4 млрд, 2013-м і 2014-м — па 15 млрд, у 2015-м — 11,3 млрд, 2016 годзе — 8,6 млрд долараў.
belapan.by