Замежныя інвестыцыі у Берасцейшыну зменшыліся
Больш, чым на 20 адсоткаў зменшыліся сёлета замежныя інвестыцыі ў Берасцейскі рэгіён. Пра гэта сведчаць лічбы, прыведзеныя Галоўным упраўленнем Нацыянальнага статыстычнага камітэту па Берасцейшчыне. Пераважна гэта інвестыцыі ў будаўніча-мантажныя працы, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі і гэтак далей.
Старшыня берасцейскага абласнога аддзялення Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў упэўнены, што ў рэгіёне задзейнічаныя пераважна расейскія капіталы:
— У асноўным гэта расейскія капіталы, або ўжо сёння таксама калі мы кажам пра карупцыю а пра абман, гэта можа быць шэраг расейскіх прадпрыемстваў зарэгістраваных недзе ў Аўстрыі, у Амерыцы — дзе заўгодна. Яны адкрываюць свой бізнес без падаткаў, скажам па Беларусі, і адразу ж прадаюць у Расеі, выкачваючы зноў жа грошы па-за межы Расеі.
Валянцін Лазарэнкаў звязвае змяншэнне аб’ёму інвестыцыяў са складанай эканамічнай сітуацыяй у Расеі, якая адбіваецца і на беларускай эканоміцы.
Беларускае Радыё Рацыя