Запазычанасць менскіх арганізацый расце



Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках арганізацый Менска (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) на 1 чэрвеня 2016 года склала 2 трлн. 551,5 млрд. рублёў. У параўнанні з 1 студзеня 2016 года гэты паказчык павялічыўся ў 1,52 разу, з 1 мая — на 7,7%, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менска.

У цэлым запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 чэрвеня 2016 года склала 140 трлн. 307,6 млрд. рублёў, на 4% больш, чым на 1 студзеня, і на 3% — у параўнанні з пачаткам траўня.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з пачатку гэтага года павялічылася на 21,5% і склала 11 трлн. 301,2 млрд. рублёў, за май — знізілася на 0,1%.

Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць вырасла з пачатку года на 23% і на 1 чэрвеня 2016 года дасягнула 4 трлн. 255,3 млрд. рублёў. За май яна знізіліся на 2,8%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла за пяць месяцаў на 41,4% і склала 25 трлн. 595,3 млрд. рублёў, за май — павялічылася на 9,3%.

Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася з пачатку гэтага года на 9,3% і склала 6 трлн. 693,5 млрд. рублёў. З пачатку мая 2016 года яна вырасла на 5,1%.

belapan.by