Запазычанасць па разліках перавышае ВУП



У выніку несвоечасовых разлікаў паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі Беларусі, сумарная запазычанасць набліжаецца да пяцідзесяці мільярдаў даляраў. Гэтая лічба амаль у паўтары разы перавышае ўнутраны валавы прадукт. Штомесяц пратэрмінаваная запазычанасць павялічваецца ў сярэднім на 1 мільярд 300 тысяч даляраў.

На думку эканаміста Яраслава Раманчука, сітуацыя ў эканоміцы краіны відавочна пагаршаецца, што можа прывесці да непрадказальных наступстваў:

Падае плацёжная дысцыпліна, а гэта недаатрыманая валютная выручка, удар па прадпрыемствах і па бюджэту. Горшага настрою ў рэальнага сектара не было за усю гісторыю назіранняў, мы ўжо рэальна стаім у рэцэсіі.

Як сцвярджае Яраслаў Раманчук, адна з галоўных прычын такой сітуацыі – адсутнасць абаротных сродкаў, як у дэбітораў, так і  крэдытораў. У сваю чаргу дзяржава пакуль не прымае захадаў дзеля стабілізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя