Запазычанасць па заробках за год зменшылася ўтрая
На пачатак лістапада запазычанасць па заробках маюць 178 арганізацый. Пры гэтым 40 працэнтаў з іх знаходзяцца ў Віцебскай вобласці, 30 працэнтаў – у Менскай, 12 – у Магілёўскай, 16 – у Менску.
А ў Гомельскай вобласці няма ніводнай такой арганізацыі. Пра гэта напісала газета “СБ. Беларусь сегодня” са спасылкай на федэрацыю прафсаюзаў.
За дзесяць месяцаў года ўжо 294 прадпрыемствы і 251 кіраўнік прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Але пры гэтым у параўнанні з мінулым годам запазычанасць па заробках па краіне зменшылася ўтрая.
