Запрацавалі пункты мытнага афармлення „Каменны Лог-Белмытнясэрвіс” і „Брэміна-Орша”



 Пункты мытнага афармлення „Каменны Лог-Белмытнясэрвіс” і „Брэміна-Орша” пачынаюць работу з 1 сакавіка, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

„Каменны Лог-Белмытнясэрвіс”, размешчаны ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласці, будзе працаваць штодзень з 09.00 да 21.00. Як паведамілі ў РУП „Белмытнясэрвіс”, ведамасны пункт мытнага афармлення адкрываецца ў транспартна-лагістычным цэнтры „Каменны Лог – Белмытнясэрвіс”, які стане першым аб’ектам прыгранічнай лагістычнай інфраструктуры на шляху руху тавараў і транспартных сродкаў з Літвы.

ПМА „Брэміна-Орша”, размешчаны ў гарадскім пасёлку Балбасава Аршанскага раёна, будзе працаваць з 9.00 да 18.00. „ПМА „Брэміна-Орша” спецыялізуецца на правядзенні мытных аперацый адносна тавараў, што перамяшчаюцца цераз мытную граніцу ЕАЭС аўтамабільным і чыгуначным транспартам, уключаючы тыя, якія транспартуюцца пад працэдуру свабоднай эканамічнай зоны, экспартуемай нафты і нафтапрадуктаў, алкагольнай прадукцыі, імпартуемай юрыдычнымі асобамі і інш.”, – адзначылі ў Віцебскай мытні.

Акрамя таго, з 1 сакавіка скасоўваюцца ПМА „Орша-Усходняя”, „Смаргонь-Райаграпрамснаб”, „Ашмяны-аўта” і „Маладзечна-Белмытнясэрвіс”.

belta.by